BE RU EN

Стаў вядомы першы фіналіст Кубка Беларусі ў футболе

  • 7.05.2025, 20:29

Заўтра вызначыцца другі.

Гарадзенскі «Нёман» стаў першым фіналістам Кубка Беларусі ў футболе. 7 траўня ў матчы ў адказ паўфіналу турніру «Віцебск» падолеў «Нёман» з лікам 1:0.

Першая гульня ў Гародні скончылася ўпэўненай перамогай «Нёмана» – 3:0 – і паводле сумы двух матчаў у фінал выходзіць гарадзенская каманда.

8 траўня стане вядомы спаборнік «Нёмана». «МЛ Віцебск» прыме жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ». Інтрыга ў гэтай гульні ў адказ жывая, бо першы матч скончыўся з лікам 0:0.

Фінал Кубка Беларусі пройдзе 24 траўня ў Гародні.

Апошнія навіны