УСУ зладзілі «гарачы ўікэнд» расейскім акупантам на фронце
- 7.05.2025, 20:42
Знішчаныя БТР, дроны і дзясяткі расейцаў.
Цягам 3 і 4 траўня расейцы здзейснілі некалькі масаваных штурмаў у зоне баявой адказнасці 31 асобнай механізаванай брыгады. Іх атакі былі адбітыя.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на паведамленне 31 асобнай механізаванай брыгады ў Facebook.
Падчас баёў вораг страціў больш за 90 вайскоўцаў забітымі, блізу 50 – параненымі. Знішчана больш за 60 адзінак узбраення і тэхнікі, сярод якіх бронетранспарцёры, блізу 70 матацыклаў, квадрацыкл, а таксама ўдарныя і выведныя беспілотнікі.
Пашкоджаныя варожыя багі і падземныя сховішчы. Як расказалі вайскоўцы, вораг задзейнічаў больш за 150 вайскоўцаў і тэхніку, спрабуючы прарвацца з некалькіх кірункаў. Пасля першай няўдалай атакі расейцы зноў паспрабавалі штурмаваць украінскія пазіцыі ў раёнах Урэменкі, Навасёлкі, Раўнаполя і Наваполя – на гэты раз пешымі групамі 4-5 чалавек, але беспаспяхова.
Раніца 4 траўня таксама адзначылася новымі спробамі пранікнення пры падтрымцы мотатэхнікі. Украінскія абаронцы своечасова абясшкодзілі ворага, а інтэнсіўнасць нападаў значна знізілася. Зафіксаваныя выпадкі, калі расейцы спрабавалі здацца ў палон. Вораг адступае, несучы страты падчас адыходу.
Як адзначыла аператыўнае камандаванне «Північ» Сухапутных войскаў Узброеных сілаў Украіны, украінскія вайскоўцы зладзілі «гарачы ўікэнд для ворагаў».