BE RU EN

Відэафакт: У Добрушы бабёр прыйшоў у паліклініку

  • 7.05.2025, 21:16

«Пацыент» заснуў ля ўваходу.

Раніцай 6 траўня ў Добрушы бабёр зайшоў на вуліцу князя Паскевіча, дзе знаходзіцца дзіцячы садок №4 і раённая паліклініка. Незвычайнага «пацыента» заўважылі супрацоўнікі дзіцячага садка блізу сёмай раніцы.

Як піша «Добрушскі край», жывёла выглядала спакойнай, але збітай з панталыку. Спробы накіраваць бабра назад да вады не мелі поспеху – звярок асталяваўся ля ганка паліклінікі і, паводле словаў сведак, уладкаваўся паспаць.

Ратаваць сітуацыю падахвоціліся супрацоўнікі «Добрушскага камунальніка». Ім удалося акуратна адлавіць бабра і вярнуць яго ў звыклае асяроддзе – да ракі. Паводле папярэдніх ацэнак, жывёла не пацярпела і адчувае сябе добра.

Прычыны, чаму бабёр трапіў у цэнтр горада, не ўдакладняюцца. Магчымай прычынай магло стаць вясновае разводдзе або будаўніцтва, якое парушыла яго звыклае месца рассялення.

Апошнія навіны