BE RU EN

У Беларусі зафіксаванае анамальнае для пачатку траўня надвор'е

  • 8.05.2025, 12:11

У Баранавічах перакрыты тэмпературны рэкорд амаль паўвекавой даўніны.

У Беларусі ўтрымліваецца анамальна халоднае для пачатку траўня надвор'е. Трэцюю ноч запар фіксуюцца тэмпературныя антырэкорды, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.

Халадней за ўсё ноччу 8 матраўняя было на метэастанцыі «Палеская» ў Лунінецкім раёне — 3,5 градуса марозу. Ранейшы лакальны мінімум пратрымаўся 26 гадоў (-2,6).

Самы стары антырэкорд ночы перапісаны ў Баранавічах - 2,7 градуса ніжэй за нуль супраць -0,3 у 1976 годзе.

Апошнія навіны