BE RU EN

Чэшскі палітык выклікаў істэрыку ў расейцаў адным прадметам гардэроба

  • 8.05.2025, 20:03

Тамаш Капечны добра падрыхтаваўся да сустрэчы з Зяленскім.

Упаўнаважаны чэшскага ўрада ў пытаннях аднаўлення Украіны Тамаш Копечны надзеў на сустрэчу з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім падчас ягонага візіту ў Чэхію шкарпэткі з выявай Крамля ў агні. У Расеі абурыліся, назваўшы Капечнага "хворым", піша TN.cz у чацвер, 8 траўня.

Шкарпэткі, на якіх быў выяўлены пажар у маскоўскім Крамлі, з'яўляюцца сімвалічнымі на чацвёртым годзе вайны, заявіў Капечны.

"Расейцы засыпаюць украінскія гарады ракетамі і забіваюць нявінных людзей. Іх не бянтэжыць гэта відовішча. Але ўкраінскія шкарпэткі, на якіх сімвалічна намалявана, як бы выглядала, калі б тое ж самае адбывалася ў іх гарадах, іх раззлавалі. Я хацеў бы, каб яны праявілі такую ж адчувальнасць у дачыненні да гарадоў, дзе яны з'яўляюцца прычынай гэтага", - сказаў чэшскі чыноўнік.

У той жа час намеснік старшыні камітэта расейскага Савета Федэрацыі ў міжнародных справах Андрэй Клімаў істэрычна адрэагаваў на распаўсюджанае ў сеціве фота, накінуўшыся на Капечнага з абразамі.

Апошнія навіны