«Кожны раз міма праходжу і дзіўлюся людзям»
- 8.05.2025, 12:42
У Менску заўважылі вялікую чаргу па «натуральныя» прадукты.
У TikTok апублікавалі ролік, дзе паказалі чаргу ў шапік у Менску па адзін «натуральны» прадукт. Некаторыя каментатары не зразумелі, з-за чаго такая чарга па ўсім звыклы тавар, аўтар відэа і іншыя карыстальнікі патлумачылі, піша «Телеграф».
«Якая чарга па яйкі! Яны аб 11 адкрываюцца, цяпер 10:35», — сказаў на відэа мужчына. Людзі стаялі ў гандлёвы пункт ў сталічным мікрараёне Малінаўка, каля 25-й цэнтральнай раённай паліклінікі па вуліцы Рафіева.
У адным з каментароў аўтар роліка расказаў, што яйкі «там больш буйныя і жаўток насычаны, гэтым падкупляюць». Але, з яго ж слоў, тавар «не таннейшы, чым у краме».
«Там з вёскі Капцёўка і жаўток нібыта больш «натуральны». Ну, так людзі думаюць. Кошце трохі танней за крамны, і ёсць вялікага памеру», — напісаў мужчына.
«Кожны раз міма праходжу і дзіўлюся людзям. На халеру стаяць такую чаргу? Побач кіёск з яйкамі, і нікога», — падзялілася адна каментатарка. Іншая сказала, што пункт з відэа «адкрываецца а 9 раніцы»: «Аўторкамі і пятніцамі завоз. Назіраю рэгулярна».
«І я стаяла, калі [яйкі] патрэбныя былі. Проста яна [чарга] там ужо рэгулярная стала, без усмешкі міма не праходжу», — расказала яшчэ адна карыстальніца TikTok.
Іншая не зразумела, навошта стаяць у такой чарзе: «Заўсёды не разумела гэтай чаргі і купляю ў кожным шапіку. Яйкі не могуць быць залатыя. Разумнейшыя я ад іх не стану».
«Там кожны дзень такія чэргі. Але яйкі рэальна там вялікія. Сама пару разоў заходзіла, калі чэргаў не было. Але не заўсёды там яйкі ёсць, змятаюць усё», — сцвярджала каментатарка. Хтосьці падзяліўся інфармацыяй ад прадаўцоў: «Размаўляла з прадаўцамі гэтых самых яек. Яны самі ў шоку і не разумеюць гэтую невытлумачальную з'яву».