NYT: Крэмль чакае эканамічны шторм
- 8.05.2025, 14:35
Вайсковы спектакль не зможа яго схаваць
Нягледзячы на святочныя прамовы і парады, эканамічная рэальнасць у Расеі становіцца ўсё больш трывожнай. Санкцыі, зніжэнне коштаў нафты і дэфіцыт бюджэту, які расце, падрываюць устойлівасць вайсковай эканомікі, паведамляе The New York Times (пераклад-сайт Charter97.org).
Крэмль сутыкаецца з узмацненнем эканамічнага шторму. Расея страчвае сваю галоўную крыніцу даходу - экспарт нафты. Пасля пастановы OPEC+ павялічыць здабычу, кошты нафты маркі Brent упалі да $62 за барэль. Гэта на $13 ніжэй за прагноз Мінфіна РФ, што ўжо вымусіла ўлады перагледзець бюджэтныя арыенціры.
Дэфіцыт бюджэту павялічаны да 1,7% ВУП, а прагназаваны кошт на расейскую нафту зніжаны да $56. Каб схаваць "дзірку", ураду, хутчэй за ўсё, давядзецца ўскрываць рэзервовыя фонды або запускаць варштат, што ўзмоцніць інфляцыю, якая ўжо дасягнула 10%.
Цэнтрабанк трымае стаўку на ўзроўні 21% у спробе ўтаймаваць рост коштаў, але гэта выклікае незадаволенасць сярод бізнэсу і чыноўнікаў, бо забівае інвестыцыі і тармозіць эканоміку — прыкметы класічнай стагфляцыі.
Нават Кітай, галоўны эканамічны партнёр Расеі, скарачае закупкі вугалю і сталі, адаптоўваючыся да ўласнага гандлёвага супрацьстаяння з ЗША. Гэта дадаткова цісне на экспартны даход.
Экспэрты папярэджваюць: калі тэндэнцыя захаваецца, эканоміка можа ўступіць у фазу сістэмнага крызісу.