У Гарадзенскай вобласці ўключылі ацяпленне
- 8.05.2025, 15:13
Праз прымаразкі.
Яшчэ адзін рэгіён Беларусі ўключае ацяпленне праз травеньскія прымаразкі, паведамляе БелТА.
Так, у Гародні ўключаць ацяпленне ў сацыяльных аб'ектах. Уключэнне ацяплення ў абласным цэнтры ў Гарадзенскім гарвыканкаме патлумачылі невысокімі тэмпературамі паветра днём і начнымі прымаразкамі.
Праз пахаладанне ацяпленне ўключаецца ў дзіцячых садках, школах, лякарнях, паліклініках, санаторыях, музеях, архівах, бібліятэках, ва ўсіх спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах, а таксама ва ўстановах сацыяльнага забеспячэння.