У Менску 9-бальныя коркі
- 8.05.2025, 17:41
Сітуацыю на дарогах ускладніў скарочаны працоўны дзень у многіх менчукоў.
На 17:00 у Менску 9-бальныя коркі, калі верыць «Яндэксу».
Відаць, сітуацыю на дарогах ускладніў скарочаны працоўны дзень у многіх менчукоў. А яшчэ аварыі ў розных частках горада.
Асабліва цяжка на ўнутраным коле ад вуліцы Убарэвіча да М. Арды. І на вонкавым прыблізна ад Цны да Зацэні. Яшчэ пакутуюць вуліцы Сурганава, Я. Коласа, Свярдлова...Ну і ўвесь цэнтр з праспектам Незалежнасці на чале.