Менчукоў папрасілі загадзя назапасіцца жэтонамі і праязнымі на метро
- 8.05.2025, 18:01
У чым справа.
Менчукоў папрасілі загадзя назапасіцца жэтонамі і праязнымі на метро - гэта звязанае з запланаванымі на 9 траўня ўрачыстасцямі, паведамілі ў метрапалітэне.
«У сувязі з правядзеннем культурна-масавых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі, у перадсвяточныя і святочныя дні Менскі метрапалітэн просіць пасажыраў загадзя набываць жэтоны і праязныя квіткі», — заклікалі на прадпрыемстве.
Там нагадалі, што на ўсіх станцыях метрапалітэна праезд можна аплаціць з дапамогай бескантактавых банкаўскіх картак і мабільнага сэрвісу «Аплаці».