Трамп анансаваў размову з Зяленскім
- 8.05.2025, 18:45
Ужо неўзабаве.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што чакае размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім пасля таго, як Вярхоўная Рада ратыфікавала пагадненне аб нетрах у чацвер, 8 траўня.
«Мы толькі што ўклалі пагадненне з Украінай аб рэдказямельных металах, якое было цалкам ратыфікаванае і ўхваленае іх заканадаўчымі органамі. І мы цэнім гэта», - сказаў Трамп у Белым доме.
Са слоў Трампа, ён «праз некаторы час» будзе мець тэлефонную размову з Зяленскім.
8 траўня Вярхоўная Рада прагаласавала за ратыфікацыю пагаднення аб карысных выкапнях паміж ЗША і Украінай.
За праект прагаласавалі ўсе фракцыі і групы, усяго - 338 дэпутатаў.