BE RU EN

Біткойн зноў б'е рэкорды

  • 8.05.2025, 21:00

Кошт перавысіў 100 тысячаў даляраў.

Bitcoin упершыню за некалькі месяцаў пераадолеў адзнаку 100000 даляраў, паказаўшы рост больш за на 3% за адзін дзень. Такое рэзкае павышэнне курсу сведчыць пра ажыўленне попыту на галоўны лічбавы актыў.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Паводле звестак платформы CoinDesk, на стан 20:03 кошт Bitcoin складаў 101223 даляра за адзінку лічбавай валюты. Такі высокі кошт на галоўную крыптавалюту свету быў яшчэ ў студзені.

Капіталізацыі крыптавалюты складала больш за 2 трыльёны даляраў.

Паводле інфармацыі Bloomberg, Bitcoin падняўся ў чацвер на 3,4%, як і большасць іншых асноўных токенаў. Апошні раз біткойн ставіў рэкорд – блізу 109000 даляраў – 20 студзеня, у дзень інаўгурацыі Трампа на другі тэрмін.

У цэлым Bitcoin упершыню з лютага перавысіў мяжу 100000 даляраў.

Выданне піша, што рост крыптавалюты адбываецца на фоне чаканняў паслаблення гандлёвага напружання пасля абвяшчэння прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам аб пагадненні з Вялікай Брытаніяй.

Паводле папярэдніх звестак, Вялікая Брытанія паскорыць праходжанне амерыканскіх тавараў праз мытню і зменшыць бар'еры для аграрнага, хімічнага, энэргетычнага і прамысловага экспарту ЗША. І хоць Трамп заявіў, што поўныя дэталі пагаднення яшчэ будуць узгодненыя цягам наступных тыдняў, яго зацвярджэнне ўжо цяпер спрыяла аднаўленню аптымізму сярод інвестараў.

Апошнія навіны