BE RU EN

У Расеі закрылі аэрапорты Ніжнякамска і Бугульмы

  • 9.05.2025, 9:37

Баяцца атакі дронаў 9 траўня.

У аэрапорце Ніжнякамска ў РФ увялі часовыя абмежаванні на прыём і выпуск паветраных суднаў, паведамляе РБК са спасылкай на прадстаўніка Расавіяцыі Арцёма Караняку.

Паветраная гавань не прымае і не адпраўляе рэйсы з 07:50 (паводле менскага часу). З 8:00 аналагічныя меры ўвялі ў аэрапорце Бугульмы.

Больш за гадзіну таму палёты прыпынілі ў аэрапорце Саратава "для гарантавання бяспекі палётаў цывільных паветраных суднаў".

Папярэдні раз абмежаванні на працу ніжнякамскага аэрапорта ўводзілі 7 траўня. Меры дзейнічалі яшчэ ў шэрагу расейскіх гарадоў на фоне нападаў украінскіх дронаў. Прыём і адпраўку рэйсаў некалькі разоў прыпынялі ў тым ліку маскоўскія Унукава, Дамадзедава, Жукоўскі і Шарамеццева.

Напярэдадні Мінтранс паведаміў, што авіякампаніі, якія выконваюць 96 адсоткаў палётаў на расейскім рынку пасажырскіх перавозак, вярнуліся да рэгулярнага раскладу.

Апошнія навіны