BE RU EN

Мядзведзеў накінуўся на Гары Потэра

  • 9.05.2025, 9:46

І прапанаваў замену - кнігі аб уварванні ва Украіну.

Намеснік старшыні Савета бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў раскрытыкаваў сістэму «работы дзіцячай літаратуры" ў РФ і заявіў аб мінімальнай сувязі паміж жыццём расейскіх дзяцей і серыяй кніг брытанскай пісьменніцы Джоан Роўлінг пра Гары Потэра. Пра гэта чыноўнік заявіў на сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі і ваеннымі карэспандэнтамі, якія асвятляюць вайну ва Украіне, распавядае выданне «Холод».

«Творы тыпу «Гары Потэра» ніякага дачынення да жыцця расейскіх дзяцей не маюць», - цытуюць Мядзведзева РІА «Новости». Ён заклікаў задумацца аб тым, як «адарваць» дзяцей ад кніг Роўлінг, і дапусціў, што аўтарка «можа быць дастаткова таленавітая», але ўдакладніў, што яе творы «ніякага дачынення да нашага [расейцаў] жыцця і будучыні не маюць».

Мядзведзеў таксама заявіў, што «забаўкі заўсёды цікавейшыя» за штосьці сур'ёзнае і заклікаў працаваць над тым, каб кнігі аб ходзе ўварвання ва Украіну чыталі і дзеці. Чыноўнік таксама заклікаў «не даваць залы» дзеячам культуры, якія вярнуліся ў Расею і выступалі з «непатрыятычных, антырасейскіх пазіцый».

Раней падкантрольныя расейскім уладам медыя паведамлялі аб планах Міністэрства асветы аб выключэнні кніг па Гары Потэру са школьнай праграмы ў літаратуры. Да пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну гэтыя творы вывучалі ў шостым класе. Аб выключэнні твораў з праграмы перад навучальным годам 2024-2025 паведамлялі ў рэгіянальным Міністэрстве адукацыі і навукі расейскага Татарстана.

Апошнія навіны