BE RU EN

Эстонія паднесла Пуціну «сюрпрыз» да 9 траўня

  • 9.05.2025, 11:00

На мяжы з РФ вывесілі плакат.

Нарвскі музей у Эстоніі 9 траўня вывесіў вялікі плакат, які атаясамлівае дыктатара Уладзіміра Пуціна з лідарам нацысцкай Нямеччыны Адольфам Гітлерам.

Пра гэта паведамляе ERR.

«Гэта наш мэсэдж, які з'яўляецца напамінам пра сённяшнюю поўнамаштабную вайну і вайсковыя злачынствы. Сёння ў Дзень Еўропы мы ўшаноўваем мір і свабоду. З заканчэннем Другой сусветнай вайны менавіта мір і свабода, павага суверэнітэту, прынцыпы салідарнасці, сталі базавымі каштоўнасцямі Еўрапейскай супольнасці. Разам з тым, побач з намі чацвёрты год ідзе поўнамаштабная вайна, якую развязаў Пуцін. Мы называем дыктатара дыктатарам, ваенныя злачынствы - ваеннымі злачынствамію, - сказала дырэктарка музея Марыя Смаржэўскіх-Смірнова.

Апошнія навіны