«Беларуськалій» стогне праз пастановы ўладаў аб цэнах
- 9.05.2025, 11:06
На прадпрыемстве паскардзіліся, што больш не могуць «выцягваць» сітуацыю.
Дзяржпадтрымка сельгаспрадпрыемстваў часам прыводзіць да таго, што ад гэтага пакутуюць іншыя кампаніі. З'явіўся свежы наглядны прыклад такой сітуацыі.
Так, «Беларуськалій» вымушаны прадаваць на ўнутраным рынку ўгнаенні ніжэй за сабекошт. У выніку за восем гадоў кампанія страціла больш за 1,2 млрд рублёў. Гэта «Зеркало» высветліла з перапіскі кіраўніцтва прадпрыемства і МАРГ, у якой дзяржкампанія просіць дазволу падняць кошты на сваю прадукцыю.
Чыноўнікі на працягу многіх гадоў рэгулююць дзяржсектар, а ў апошнія гады гэтая практыка вельмі актыўна распаўсюдзілася і на прыватнікаў. Фактына з кастрычніка 2022 года ніводнае прадпрыемства ўсялякай формы ўласнасці не мела права падняць цэны, калі не магло давесці, што гэта сапраўды трэба зрабіць. У красавіку гэтага года сістэму трохі змянілі, але кампаніі — як вытворчыя, так і гандлёвыя — усё яшчэ знаходзяцца пад ціскам гэтых абмежаванняў.
Акрамя агульнага цэнавага рэгулявання чыноўнікі жорстка кантралююць усё, што тычыцца сельскай гаспадаркі — ад нарматываў вытворчасці тых ці іншых прадуктаў да цэн, па якіх яны закупляюць неабходныя тавары і абсталяванне. Робіцца гэта ў тым ліку для таго, каб праблемная галіна магла хоць трохі выцягваць у фінансавым плане.
Аднак гэтыя меры мала таго, што не вельмі дапамагаюць самой галіне (урад усё адно пастаянна ўлівае туды грошы з бюджэту ў розным выглядзе), яны б'юць і па іншых кампаніям. У тым ліку тым, якія лічацца найбольш прыбытковымі. Гэта тычыцца «Беларуськалія».
Як дзяржпрадпрыемства пацярпела ад пастаноў чыноўнікаў па цэнах
У распараджэнні рэдакцыі некалькі дакументаў, у якіх МАРГ і кіраўніцтва «Беларуськалія» абмяркоўваюць цэнавае пытанне на прадукцыю прадпрыемства. У адным з іх, адрасаваным міністру антыманапольнага рэгулявання і гандлю, якім тады быў Аляксей Багданаў, і падпісаным цяпер ужо экс-гендырэктарам дзяржкампаніі Іванам Галаватым, гаворыцца пра вельмі прыстойную нястачу.
У ім «Беларуськалій» просіць падняць кошт прадукцыі на ўнутраным рынку. «Адпускныя цэны на калійныя ўгнаенні, якія рэалізуюцца вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі, не кампенсуюць прадпрыемству эканамічна абгрунтаваныя выдаткі на вытворчасць, у сувязі з чым прадпрыемства штогод атрымлівае некампенсаваныя страты», — гаворыцца ў лісце.
Там жа пазначана, што з 1 ліпеня мінулага года кошт дробнага хлорыстага калію на ўнутраным рынку быў 186,6 рублёў за тону, а грануляванага — 235,4. У гэты ж час сабекошт гэтай прадукцыі ў першым выпадку быў 216,55 рубля, а ў другім — 253,84 рубля. Гэта значыць арганізацыя вымушана была прадаваць сваю прадукцыю танней, чым сумы, якія яна выдаткоўвае на яе вытворчасць.
У выніку ў 2023 годзе «Беларуськалій» недаатрымаў 151,9 млн рублёў, за 6 месяцаў 2024-га — 23,1 млн. А пачынаючы з 2016 года прадпрыемства на гэтым страціла больш за 1,2 млрд рублёў.
У гэтым жа дакуменце прыведзены разліку, што і ў 2025 годзе «Беларуськалій» не зможа зарабляць на продажы сваёй прадукцыі сельгаспрадпрыемствам. Так, яго абавязалі прадаваць дробны хлорысты калій па 233 рублі за тону, у той час як сабекошт вытворчасці такога аб'ёму ўгнаення будзе каштаваць 298,35 рубля.