Папа Рымскі Леў XIV упершыню ўзначаліў імшу ў Сікстынскай капэле
- 9.05.2025, 14:01
Пантыфік пачаў пропаведзь па-ангельску.
Новы Папа Рымскі Леў XIV на наступны дзень пасля абрання, у пятніцу, 9 траўня, узначаліў сваю першую імшу ў Сікстынскай капэле з нагоды заканчэння канклава, піша New Voice.
Адзеты ў белыя ўборы, Папа пачаў набажэнства з малітвы. Пасля чаго ён звярнуўся да кардыналаў.
«Бог заклікаў мяне вашым абраннем стаць пераемнікам князя апосталаў і даверыў мне гэты скарб», - сказаў ён.
«Я ведаю, што магу разлічваць на кожнага з вас, што вы пойдзеце са мной разам», — сказаў Пантыфік.
Пасля Імшы Леў XIV паабедае з кардыналамі, якія абралі яго, пасля чаго яны змогуць пакінуць Ватыкан і раз'ехацца па сваіх дамах ва ўсім свеце.