Лукашэнка надумаў не абедаць з Пуціным
- 9.05.2025, 14:06
Дыктатар паляцеў у Менск.
Лукашэнка не застаўся на абедзенны прыём Пуціна для палітыкаў замежных дзяржаў. А 12.45 ягоная прэс-служба апублікавала ягонае фота на трапе самалёта.
Між тым, а 13.00, мяркуючы з усяго, стартаваў прыём расейскага дыктатара.
А 12.46 блізкі да прэс-службы Лукашэнкі тэлеграм-канал паведаміў, што дыктатар вылецеў у Менск.
"Увечары наш парад", - гаварылася ў подпісе пад фота.