На менскіх вуліцах з'явіцца новая разметка
- 9.05.2025, 14:29
Што яна пазначае.
ДАІ папярэдзіла аб новай сіняй разметцы на дарогах у Менску. Падрабязнасці паведамілі ў прэс-службе УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.
"Новая разметка на вуліцах сталіцы", - гаворыцца ў паведамленні.
У ДАІ ўдакладнілі, што сіняя перарывістая разметка на дарогах у Менску з'яўляецца новаўвядзеннем 2025 года. Сказана, што яна пазначае зону платнай паркоўкі. Гаворыцца, што першымі адцінкамі, дзе нанеслі гэтую разметку ў горадзе, сталі тры вуліцы: Акадэмічная, Платонава, Кісялёва.
У ведамстве звярнулі ўвагу, што сіняя разметка з'явіцца ва ўсіх раёнах Менска. Паведамляецца, што яе нанясуць на ўсіх адцінках з платнымі паркоўкамі ўздоўж праезнай часткі. У прэс-службе адзначылі, што кіроўцы змогуць без лішняй блытаніны знайсці дазволенае месца для стаянкі.
"Звяртаем увагу, што існая разметка (белы пункцір) працягвае дзейнічаць пакуль вядуцца работы абнаўлення, - удакладнілі ў ДАІ.