BE RU EN

Навуковец паведаміў пра «катастрафічную сітуацыю» на поўдні Беларусі

  • 9.05.2025, 15:36

Праз азіяцкага матыля.

Загадчык лабараторыі флоры і сістэмы раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Сяргей Саўчук паведаміў пра «катастрафічную сітуацыю» на поўдні Беларусі праз азіяцкага матылька, паведамляе тэлеграм-канал «De facto. Белорусская наука».

На прэс-канферэнцыі 7 траўня, прысвечанай барацьбе з інвазіўнымі відамі раслін і жывёл, Саўчук расказаў:

«У паўднёвых раёнах назіраецца катастрафічная сітуацыя ў дачыненні да самшыта звычайнага. З'явілася агнёўка самшытавая. Тыдні два таму мы былі ў выправе ў Маларыцкім раёне: там каля чыгуначнага вакзала і ля прыватных дамоў проста знішчаныя засохлыя пасадкі самшыта»

Самшыт - гэта вечназялёнае кустоўе і дрэвы. Агнёўка самшытавая - матылёк, які першапачаткова жыў у Японіі, Кітаі ды Індыі, дзе колькасць шкодніка рэгулюецца натуральнымі ворагамі. Але ў апошнія дзесяцігоддзі ён пранікае ў краіны Еўропы, дзе яму ніхто не пагражае.

У Беларусі першы асяродак агнёўкі самшытавай знайшлі ў 2019-м. Праз два гады матылёк за некалькі дзён знішчыў кустоўе ў цэнтры Берасця, якое давялося выкарчаваць.

Апошнія навіны