BE RU EN

Гіркін прарочыць Расеі маштабныя вайсковыя катастрофы

  • 9.05.2025, 15:44

«Гэта ўжо амаль непазбежна».

Еўразвяз мае намер паставіць Украіне ў бягучым годзе 4 мільёны беспілотнікаў, таксама актыўна разгортваецца ў краіне і ўласная вытворчасць БПЛА. Акрамя гэтага, Украіне беспілотнікі пастаўляюць Кітай, Турцыя і яшчэ многія іншыя краіны, што дазваляе УСУ атакаваць тэрыторыю Расеі. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў вайсковы злачынец Ігар Стралкоў (Гіркін), які цяпер адбывае тэрмін у расейскай турме.

Ён выказаў меркаванне, што дзякуючы вялікай колькаці беспілотнікаў, украінцы будуць мардаваць Расею, а Еўропа можа вырабіць колькі хочаш зброі, колькі хочаш электронікі, якую будзе пастаўляць супраць РФ:

«Таму тое, што дагэтуль краіна не стала на вайсковыя рэйкі, і тое, што дагэтуль нават такой спробы не робіцца — аб'ектыўна вядзе нас да паразы ў вайне. Да таго, што удараў будзе вельмі шмат, і з часам гэтыя ўдары будуць набываць усё больш і больш балючы характар і будуць пераходзіць у маштабныя вайсковыя катастрофы. На жаль, гэта ўжо амаль непазбежна».

Апошнія навіны