Ала Пугачова раз'юшыла расейцаў сваім публічным зваротам
- 9.05.2025, 17:16
Артыстка выказалася ў Дзень Перамогі.
Эстрадная спявачка Ала Пугачова, якая з'ехала з Расеі пасля пачатку вайны супраць Украіны, выказалася ў Дзень Перамогі, які сёння святкуюць расейцы.
На сваёй старонцы ў сацсетках Пугачова апублікавала выяву з вечным агнём і пакінула подпіс да яе.
«Памянём тых, каго няма з намі, і будзем думаць пра жывых», - адзначыла Прымадонна.
Прыхільнікі па-рознаму ўспрынялі заяву Пугачовай і напісалі сваё меркаванне ў каментарах. Некаторыя расейцы ўсё ж не змаглі стрымаць агрэсіі наконт пазіцыі выканаўцы і пачалі пісаць істэрычныя каментары ў сацсетках.