ЕЗ абміне вета Вугоршчыны ў пастановах аб Украіне
- 9.05.2025, 17:28
Калас заінтрыгавала планамі «Б» і «В».
Еўрапейскі Звяз мае разуменне, як дзейнічаць, калі вета Вугоршчыны на ўступленне Украіны не будзе пераадоленае. Разглядаецца план «Б» і план «В».
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву кіраўніцы дыпламатыі ЕЗ Каі Калас падчас візіту ў Львоў.
«Вядома, мы таксама разглядаем план „Б“ і план „В“. Але зараз асноўная ўвага надаецца плану «А», які палягае ў тым, каб прыцягнуць усіх да супрацоўніцтва. І калі гэта не спрацуе, то мы працуем над планам «Б», - сказала Калас.
У той жа час яна не стала раскрываць план «Б», бо ён яшчэ знаходзіцца на стадыі планавання.