BE RU EN

Адну з самых вядомых рэстарацый апальнага алігарха Юрыя Чыжа выставілі на продаж

  • 9.05.2025, 17:41

Кошт чарговым разам знізілі.

У Менску на таргі зноў выставілі памяшканне на вуліцы Леніна, дзе раней знаходзілася рэстарацыя «Залаты грабеньчык». Кошт чарговым разам знізілі, піша «Точка».

У гэтага аб'екта незайздросны лёс. Дакладней, такія ён стаў у апошнія некалькі гадоў.

Першы раз рэстарацыю выставілі на продаж улетку 2023-га. Тады за яе прасілі Br6,7 млн. Праўда, ахвочых набыць установу не знайшлося.

З таго часу «Залаты грабеньчык» спрабавалі прадаць як мінімум тройчы. Кожны раз цана зніжалася, але пакупнікі на гэта не зважалі.

Амаль паўгода таму кавярню закрылі. Цяпер лот пазначаны як памяшканне грамадскага харчавання. Яго пачатковая цана - Br4,95 млн.

Кавярня з пасагам

«Залаты грабеньчык» - адзін з самых вядомых праектаў (разам з «Ракаўскім броварам») бізнэс-імперыі Юрыя Чыжа ў сферы грамадскага харчавання.

Аб'ект выстаўлены на таргі з абцяжараннем - ён арыштаваны судовым выканаўцам.

Цікава, што раней кавярня прадавалася разам з поўным камплектам абсталявання, а гэта 350 найменняў. Цяпер жа ў аб'яве значыцца, што мэбля не ўваходзіць у кошт ізаляванага памяшкання.

Плошча памяшкання - 790,1 «квадрата».

Таргі намечаныя на 27 траўня.

Апошнія навіны