BE RU EN

УСУ перамаглі ў важнай бітве на Харкаўшчыне

  • 9.05.2025, 19:38

Бітва працягвалася 5,5 месяцаў.

Украінскія абаронцы аднавілі пазіцыі каля Ліпцаў Харкаўскай вобласці, вызваліўшы ад расейскіх захопнікаў лясны масіў «Берлін».

Пра гэта ў эфіры інфармацыйнага тэлемарафону сказаў спікер украінскай аператыўна-тактычнай групоўкі «Харкаў» Павел Шамшын. З яго слоў, у бітве за масіў, якая доўжылася 5,5 месяцаў, перамаглі байцы 13-й брыгады Нацыянальнай гвардыі «Хартыя» і 92-й асобнай штурмавой брыгады:

- Так, магчыма, плошча там не занадта вялікая - 200 гектараў, гэта значыць, больш за 2 кв. км, але некаторыя месцы на фронце не варта ацэньваць толькі квадратнымі кіламетрамі. Каля Ліпцаў ёсць шэраг пануючых вышынь і з адной з іх у ясны дзень можна ўбачыць паўночныя ўскраіны Харкава, напрыклад, раён Салтоўку.

Шамшын сказаў, што Ліпцы і гэтыя вышыні былі адной з галоўных мэтаў наступлення захопніцкага войска Расейскай Федэрацыі, якое пачалося год таму - 10 траўня. За час гэтай бітвы расейцы страцілі 1500 салдат і шмат узбраення і вайсковай тэхнікі.

- І вось учора ўкраінскія падраздзяленні вызвалілі лясны масіў «Берлін» на поўнач ад Ліпцаў. Гэта мае надзвычай важнае тактычнае значэнне, бо мы аддалілі расейцаў ад іх мэты, да якой яны імкнуліся – захопу пасёлка Ліпцаў, – адзначыў спікер АТУ.

Паводле апошняй справаздачы Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны, з пачатку дня на фронце, нягледзячы на абвешчанае Масквой «замірэнне», адбылося ўжо 80 баявых сутыкненняў.

Адзначаецца, што на Харкаўскім кірунку ўкраінскія байцы адбіваюць дзве расейскія атакі пад Ваўчанскам, бо сутыкненні дагэтуль працягваюцца.

Апошнія навіны