BE RU EN

«Сі Цзіньпін меў толькі адну прычыну прыезду да Пуціна»

  • 9.05.2025, 22:04

Расея і так усё аддае Кітаю.

Кіраўнік КНР Сі Цзіньпін прыехаў у Маскву, каб «перадаць прывітанне» і паказаць, што мае ўплыў на Расею. Кітай бачыць у Расеі выгадную эканамічную партнёрку.

Палітолаг і міжнародны эксперт Максім Несвітайлаў у эфіры «24 Канала» патлумачыў, што Сі Цзіньпін прыехаў у Расею, каб паказаць, што яна застаецца ў сферы ўплыву Пекіна. Дональд Трамп спрабуе аддаліць Расею ад Кітая, але Пекін гэтаму актыўна супрацьдзейнічае.

– Менавіта таму Сі прыехаў, каб прадэманстраваць Трампу, што Расея – не ягоная.

Як на мяне, галоўная мэта візіту менавіта такая – Сі хацеў паказаць сваю сілу і «перадаць прывітанне» Трампу. Бо насамрэч Расея ўжо і так аддае Кітаю ўсё, што той хоча. У Крамлі добра разумеюць, наколькі залежныя, і не рызыкуюць пярэчыць «старэйшаму брату» з Пекіна, – сказаў Нясвітайлаў.

Ён дадаў, што цяпер Кітай пачаў больш адкрыта гаварыць пра вайну ва Украіне. І гэта нядзіўна – Кітай атрымлівае з яе выгаду. Яму не трэба, каб вайна скончылася.

– Яму выгадна, каб Расея яшчэ больш залежала, каб на яе ціснулі новымі санкцыямі. Бо сам Кітай праз гэта амаль не пакутуе. Другасныя санкцыі балюча не б'юць – таму Пекін спакойна карыстаецца сітуацыяй, – растлумачыў Несвітайлаў.

Несвітайлаў дадаў, што Кітай бачыць, наколькі слаба цяпер паводзяць сябе ЗША. Магчыма, яны не былі такімі ўразлівымі ўжо дзясяткі гадоў. І Пекін хоча выкарыстоўваць гэты момант. Для гэтага Сі патрэбная Расея – як крыніца рэсурсаў і ядзернай зброі.

Апошнія навіны