Зяленскі ўвёў санкцыі супраць больш як 70 кампаній з РФ, Ірана, Узбекістана і Кітая
- 9.05.2025, 21:11
Пад санкцыі патрапілі і 58 фізічных асобаў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў у дзеянне пастанову Рады нацыянальнай бяспекі і абароны пра ўвядзенне санкцый супраць 58 расейцаў і 74 кампаній з РФ, Ірана, Узбекістана і Кітая.
Пра гэта гаворыцца ў адпаведным указе кіраўніка дзяржавы.
Пад санкцыі трапілі 58 фізічных асобаў, 67 расейскіх прадпрыемстваў, пераважна звязаных з абаронна-прамысловым комплексам, а таксама тры кампаніі з Ірана, тры з Узбекістана і адна – з Кітая (Ганконг).
Сярод іншых, пад санкцыі патрапілі:
– Грант Акопаў, кіраўнік групы буйных вытворчасцяў, інжынірынгавых і кансалтынгавых структураў, сярод іншага ў тэхнічным пераўзбраенні машынабудаўнічых прадпрыемстваў РФ і СНД;
– Пётр Вашчанка, гендырэктар інжынернага цэнтра «Уніматык», аднаго з найбуйнейшых у РФ вытворцаў і пастаўшчыкоў металаапрацоўчых станкоў, інструментаў;
– Яўген Дудуеў, кіраўнік прадпрыемства «Волга станкі»;
– Уладзіслаў Івачкін, кіраўнік кампаніі «ІПК "Фінвал"», якая перапрадае вертаты «Валагодскаму оптыка-механічнаму заводу» для вытворчасці прыцэлаў «Сосна-У» для танкаў «Прарыў».
Таксама санкцыі закранулі:
– арзамаскае доследна-канструктарскае бюро «Імпульс», якое працуе на расейскі АПК;
– вытворчае аб'яднанне «Форт»;
– навукова-даследчы інстытут тэхнічных сістэмаў «Сінвент»;
– асаблівае канструктарска-тэхналагічнае бюро «Амега»;
– Самарскі металургічны завод;
– Усерасейскі інстытут лёгкіх сплаваў.