BE RU EN

«Медуза» опубликовала первый материал журналиста Голунова после освобождения

  • 1.07.2019, 19:18

Российский журналист рассказал о коррупции на рынке ритуальных услуг.

«Медуза» апублікавала першы матэрыял Івана Галунова пасля спынення крымінальнага пераследу журналіста. Расследаванне, у працы над якім узялі ўдзел аўтары вядучых расейскіх выданняў, прысвечанае рынку рытуальных паслуг у Маскве і Падмаскоўі. На судзе Галуноў заяўляў, што атрымліваў пагрозы менавіта праз рыхтаваны тэкст пра пахавальны бізнэс, паведамляе RFI.

Адначасова з «Медузай» расследаванне Івана Галунова або ўласныя тэксты, заснаваныя на матэрыяле журналіста, апублікавалі некалькі дзясяткаў расейскіх і замежных выданняў. У іх спіс увайшлі The Times, Libération, Der Spiegel і Suddeutsche Zeitung.

Тэкст прысвечаны дзейнасці маскоўскага ГБУ «Рытуал» і перадзелу рынку пахавальных паслуг, які адбыўся ў 2016 годзе і скончыўся бойкай на Хаванскіх могілках.

Аднымі з галоўных герояў расследавання сталі кіраўнік рэгіянальнага УФСБ Аляксей Дарафееў і ягоны памочнік Марат Мядоеў. З інфармацыі «Медузы», у 2015 годзе дзейны дырэктар ГБУ «Рытуал» Арцём Якімаў атрымаў гэтую пасаду пры садзейнічанні Дарафеева. Пасля гэтага амаль усе маскоўскія могілкі ўзначалілі выхадцы з Стаўраполля, якія не мелі досведу ў гэтай сферы. Адзначаецца, што некаторыя з іх удзельнічалі ў вывадзе грошай з расейскіх банкаў.

Са звестак «Медузы», сваім намеснікам Якімаў прызначыў бізнэсоўца з Стаўрапаля Валяр'яна Мазаракі, блізкага да Марата Мядоева. Разам з Аляксеем Дарафеевым яны пражываюць у катэджным пасёлку «Лясная бухта» ў Маскоўскай вобласці.

последние новости