«Робім усё, каб зрабіць беларусаў прыгожымі»
- 19.04.2025, 20:43
Як сям’я з Гародні робіць рэканструкцыі беларускага строя.
Дзіяна і Антось Галынскія раскрылі «Нататніку» сакрэты пашыву традыцыйнага народнага адзення. Паказалі поўную рэканструкцыю Брашінскага строя, разабралі Неглюбскую кашулю і кашулю з украінскага Палесся, а таксама паразважалі, каму цяпер трэба такое аўтэнтычнае адзенне.