BE RU EN

У Расеі ў Дзень Перамогі забілі распрацоўніка «Іскандэра»

  • 17.05.2025, 13:49

СМІ выкрылі нечаканую прычыну.

У Расіі забілі аднаго з канструктараў-распрацоўнікаў ракетнага комплексу «Іскандэр» Уладзіміра Недашывіна. Гэта было не праз спланаванае злачынства, а бытавы канфлікт.

Як паведамляе праект «ВЧК-ОГПУ» са спасылкай на крыніцы, адзін са стваральнікаў «Іскандэра» (працаваў у КБ Машынабудавання, мае шэраг патэнтаў) 74-гадовы Недашывін пасля выхаду на пенсію выявіўся нікому непатрэбным. Мужчына сталага веку шмат выпіваў, але паводзіў сябе спакойна.

9 траўня яго ледзь жывога знайшлі ў пад'ездзе дома ў Каломне. Суседзі выклікалі «хуткую».

В РФ убили разработчика "Искандера" / ВЧК-ОГПУ

Медыкі шпіталізавалі мужчыну, дзе ён праз некалькі дзён памёр. Пасля было ўстаноўлена, што прычынай смерці сталі цялесныя пашкоджанні, якія нанёс Уладзіміру Недашывіну сусед - 32-гадовы сантэхнік Анатоль Калабайцаў. Ён растлумачыў, што штурхнуў Уладзіміра з лесвіцы праз тое, што той памачыўся ў пад'ездзе на першым паверсе.

Подозреваемый

последние новости